Цели и задачи

Мэта работы школы на 2023/2024 навучальны год:

стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

Задачы:

  1. Павысіць якасць адукацыі праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных заняткаў, удасканаленне работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, забеспячэння іх асобаснай і сацыяльнай самарэалізацыі;

 

  1. Спрыяць фарміраванню павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, традыцый і звычаяў праз правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў патрыятычнага характару, уключэння ў прадуктыўную вучэбна-пазнавальную, сацыяльна значную дзейнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

 

  1. Стварыць неабходныя ўмовы для авалодання вучнямі ведамі, каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя, фарміравання культуры жыццядзейнасці, навыкаў бяспечных і адказных паводзін навучэнцаў;

 

  1. Удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, абагульненне педагагічнага вопыту, удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства і актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці;
  2. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі праз забеспячэнне бяспечнай, камфортнай і сучаснай адукацыйнай прасторы, прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання