План работы МО классных руководителей на 2024/2025 уч.г.

 

План работы

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

2024/2025 н.г.

 

 

Тэма:  Стварэнне ўмоў для практычнай рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнцыі пры планаванні выхаваўчай работы ў класе.
Мэта: павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ў школе праз павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Задачы: 
ствараць ўмовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства, развіцця творчага патэнцыялу кожнага класнага кіраўніка, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы;
садзейнічаць актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі і іх бацькамі;

каардынаваць планаванне, арганізацыю і педагагічны аналіз выхаваўчых мерапрыемстваў класных калектываў;

садзейнічаць павышэнню якасці і эфектыўнасці сістэмы выхаваўчай работы школы праз выкананне адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання і сацыялізацыі вучня;

спрыяць павышэнню якасці і эфектыўнасці сістэмы выхаваўчай работы школы праз выкананне адзіных прынцыповых падыходаў да выхавання і сацыялізацыі  навучэнцаў.

 

Пасяджэнне № 1

Дата правядзення: 30 жніўня 2024 года

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2024/2025 н.г.

Мэта: забеспячэнне нарматыўна-метадычнага суправаджэння выхаваўчага працэсу; каардынацыя планавання, арганізацыі і педагагічнага аналізу выхаваўчай работы класных кіраўнікоў у 2024/2025 н.г.

Задачы:

аказаць дапамогу класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы класа;

стварыць камфортнае выхаваўчае асяроддзе для кожнага дзіцяці, незалежнае ад праблем у асабістым развіцці;

арганізаваць сістэму выхавання ў класе з улікам індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў;

фарміраваць станоўчыя змяненні ў паводзінах удзельнікаў адукацыйнага працэсу, развіваць міжасабовыя адносіны і сацыяльную актыўнасць.

Форма правядзення: інструктыўна – метадычная нарада

Пытанні для абмеркавання:

  1. Нарматыўна-прававое забяспячэнне арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.

Адказны:  Корзан І.М., кіраўнік МА.

  1. Задачы школы і актуальныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў новым навучальным годзе.

Адказны:  Малевіч І.А., намеснік дырэктара  па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

 

Практыкум:

  1. Зацвярджэнне плана работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 н.г.

 

Літаратура:

Інструктыўна – метадычнае пісьмо Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе”;

 

Канцэпцыя непрэрыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг. ;

 

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі ва ўстанове адукацыі работы па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін навучэнцаў;

 

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі;

 

Метадычныя рэкамендацыі: “Арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння установы агульнай сярэдняй адукацыі з сям’ёй”;

 

Рэкамендацыі “Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень” .

 Пасяджэнне № 2

Дата правядзення: лістапад  2024

Тэма:  Прыярытэтныя накірункі ідэалагічнай і выхаваўчай работы класнага кіраўніка ў кантэксце Года якасці.

Мэта: вызначэнне шляхоў і спосабаў удасканалення работы па фарміраванні ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да працы, працоўных навыкаў, гатоўнасці і матывацыі да працоўнай дзейнасці.

Задачы:

фарміраванне ў вучняў асэнсаванага выбару будучай прафесіі;

вызначэнне шляхоў удасканалення работы па прафарыентацыі.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Пытанні для абмеркавання:

  1. Эфектыўныя метады і формы прафарыентацыйнай работы ў школе.

(з вопыту работы)

      Адказны: Бабей М.А, класны кіраўнік 6 класа.

  1. Экскурсія як сродак прафарыентацыйнай работы з вучнямі.

      Адказны: Кот Т.В., класны кіраўнік 7 класа

Практыкум:

  1. Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз адкрытага класнага мерапрыемства ў 5 класе

Адказны: Ігнатовіч Г.А.

 

  1. Абмеркаванне асноўных агульнашкольных патрыятычных спраў.

Адказныя: класныя кіраўнікі.

 

Літаратура:

 

Інструктыўна – метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе”;

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы з вучнямі, бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) па вучэбных прадметах, мерапрыемствах прафарыентацыйнага накірунку ў шосты школьны дзень”;

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі экскурсій для вучняў І-ХІ класаў устаноў адукацыі.

Пасяджэнне № 3

Дата правядзення: люты  2025 года

Тэма: Фарміраванне маральнага і духоўнага здароўя як прафілактыка суіцыдальных паводзін школьнікаў.

Мэта: удасканаленне прафесіяналізму класных кіраўнікоў па фарміраванні адказных паводзін вучняў.

Задачы:

стварэнне ўмоў для фарміравання каштоўнасных адносін да жыцця ў вучняў;

стварэнне абставін супрацоўніцтва навучэнцаў і настаўніка;

выпрацоўка доўгачасовай станоўчай матывацыі да вучобы.

Форма правядзення: метадычная студыя.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Планаванне і правядзенне прафілактычнай работы суіцыдальнай рызыкі.

          Адказны: Пракапеня Н.В., класны кіраўнік 1 класа

 

  1. Формы работы з сям’ёй па духоўна-маральным выхаванні і развіцці вучняў.

         Адказны: Зыбайла А.М, класны кіраўнік 4 класа

Практычны блок:

  1. Наведванне і аналіз пазакласнага мерапрыемства ў 3 класе па тэме паседжання метадычнага аб’яднання.

         Адказны: Корзан І.М., класны кіраўнік 3 класа

 

Літаратура:

 

Інструктыўна – метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе”;

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі ва ўстанове адукацыі работы па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін навучэнцаў;

 

  1. Метадычныя рэкамендацыі: “Арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння установы агульнай сярэдняй адукацыі з сям’ёй”.

Пасяджэнне №4

Дата правядзення: май  2025 года

Тэма:  Вынікі і аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2024/2025 навучальны год. Пытанні арганізацыі і правядзення аздараўленчай работы ў школе.

Мэта: падвядзенне вынікаў і аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2024/2025 навучальны год.

Форма правядзення: творчая справаздача.

Пытанні для абмеркавання:

  1. Аналіз дзейнасці метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2024/ 2025 навучальны год.

          Адказны: Корзан І.М., кіраўнік метадычнага аб’яднання

 

  1. Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2025/2026 навучальны год.

Адказны: Корзан І.М., кіраўнік метадычнага аб’яднання

 

  1. Занятасць навучэнцаў у летні перыяд (праходжанне практыкі, аздараўленне).

Адказныя: Малевіч І.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

 

  1. Аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў класе.

Адказныя: класныя кіраўнікі 1-9,11 класаў

 

поделиться в: