Экскурсия "Мир Японии"

18.02.2016


   13 лютага вучні 5 класа зазам са сваім класным кіраўніком Вакуліч І.Ю наведалі Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей, у якім праходзіць пазнаваўчая выстава “Таямніцы і казкі Японіі”.

    Праграма выставы падзелена на некалькі этапаў: знаёмства з культурай і святамі Японіі; героі казак і міфаў; светлавое шоў (знаёмства з экспанатамі). Усіх вельмі ўразілі экспанаты велікана “Оні”, які ўмее размаўляць, фігуры самураяў, выкананыя з воску, карціна “Сон самурая” з элементамі паху квітнеючай сакуры.

    Выстава вельмі ўразіла вучняў і пашырыла іх кругагляд.