Цікавыя канікулы Драматычны тэатр г. Брэста

29.12.2022

29 снежня з вучнямі 5-6 класаў адбылася экскурсія ў горад Брэст. Навучэнцы разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведалі драматычны тэатр. Яны з цікавасцю праглядзелі навагоднюю казку “Ледзяныя чары”. Затым наведвальнікаў тэатра запрасілі ў файе, дзе адбыліся гульні і танцы з навагоднімі героямі.

 Гэтым падарожжам усе дзеці былі задаволены.

 

                                                                                                                               Класны кіраўнік 6 класа Л.А.Голуб