"Гучы ты, родная мова!"

16.12.2022

У пятніцу, 16.12, у 3 класе ў рамках МА класных кіраўнікоў адбылося мерапрыемства: інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Гучы ты, родная мова!" Дэвізам мерапрыемства было "Не проста ў словы я гуляю - на мове роднай размаўляю". 

Вучні адгадвалі беларускія казкі, працавалі перакладчыкамі з рускай мовы на беларускую, гулялі ў беларускі Кракадзіл - патрэбна было паказаць з дапамогай мімікі і жэстаў беларускія фразеалагізмы, а другой камандзе адгадаць. Таксама дзеці разважалі, якая яна, беларуская мова. Акрамя гэтага, чыталі беларускія вершы пра мову і слухалі беларускія песні.

Мерапрыемства адгукнулася ў сэрцы кожнага прысутнага пяшчотай і любоўю да роднай мовы, жаданнем ужываць сваю мову ў паўсядзенным жыцці.

Н.В.Пракапеня