Экскурсія ў Брэсцкую крэпасць

24.03.2022

24.03 у межах "Пілотнага праекта" вучні 11 класа наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Вельмі цікавай і запамінальнай была экскурсія па тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Вучні агледзелі форты, казематы, у якіх мужна змагаліся савецкія воіны, таксама пабывалі ў двух музеях. 

Потым падняліся да галоўнага манумента "Мужнасць". Перад Вечным агнем ушанавалі мінутай маўчання памяць загінуўшых абаронцаў крэпасці. 

Гэта экскурсія нікога не пакінула абыякавым і вучням яна запомніцца надоўга. 

Настаўніца гісторыі Сіркевіч Н.С.