Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

28.02.2022

З 21 лютага па 26 лютага ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень Тыдня меў сваю назву: "Роднаму слову прызнанне ў любві", "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску", "Нам засталася спадчына" і інш. 

Пад час правядзення вучні 5 - 11 класаў чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарын, узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, прызнавалісь мове ў любві, падарожнічалі па родным раёне і шмат інш.

У суботу было праведзена выніковае мерапрыемства "Старонккамі роднага краю", дзе вядучыя пазнаёмілі гасцей з гісторыяй аграгарадка Воля, узнавілі імёны тых, хто загінуў у гады вайны, патлумачылі паходжанні назваў вуліц, ушанавалі імя Колі Гойшыка хвілінкай маўчання. 

Свята атрымалася вельмі інфармацыйным, цёплым і звярнула вучняў яшчэ раз да Года гістарычнай памяці.

Кот Т.В.