Беларусь мая родная

19.02.2022

19.02 з мэтай выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў з вучнямі 8-9 класаў была праведзена пазнавальная гульня "Беларусь мая родная". 2 каманды "Васількі" і "Буслы" па чарзе адказвалі на пытанні аб нацыянальных традыцыях, звычаях, культуры нашай Беларусі. Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным.  

Сіткевіч Н.С.