Хаваншчына

02.10.2021

02.10.2021г. вучні 8 класа разам з класным кіраўніком Сіткевіч Н.С. наведалі мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына”. Ляснымі сцежкамі, праз доўгі масток, дзеці прыйшлі да месца, дзе размяшчаўся партызанскі атрад. Тут яны зайшлі ў зямлянкі, наведалі лясную школу, рэдакцыю газеты “Заря”, прачыталі прысягу беларускага партызана, пабачылі ў якіх умовах лячылі параненых салдат.

         Наведванне гістарычнага месца выклікала цікавасць і захапленне ў вучняў да гістарычнай спадчыны малой радзімы.