Цікавае падарожжа па родным краі

02.04.2021

 2 красавіка з вучнямі 9 класа была праведзена інтэлектуальная гульня "Цікавае падарожжа па родным краі". Мэта такога мерапрыемства - пашыраць веды вучняў аб сваёй Радзіме, садзейнічаць фарміраванню пачуцця патрыятызму. Быць годным грамадзянінам Беларусі - гэта значыць быць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, ведаць і паважаць гісторыю роднай краіны і ганарыцца яе культурнай спадчынай.

 Вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з мінулым Беларусі, яе традыцыямі і сучаснасцю.

Класны кіраўнік 9 класа М.А.Зыбайла