Круглы стол “Радзіма – гэта МЫ!”

02.04.2021

    Сення, 2 красавіка, за сталом сабраліся вучні 5 класа, каб падыскутаваць над выразам “Радзіма – гэта МЫ!”. Менавіта так называецца выхаваўчае мерапрыемства,  мэтай якога з’яўляецца фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці чалавека.

   Кожды з дзяцей падзяліўся сваімі думкамі аб актыўнай пазіцыі грамадзяніна, а затым з дапамогай слоўніка далі канкрэтныя фармулёўкі паняццям “патрыятызм” і “патрыёт”. Хлопчыкі і дзяўчынкі агучылі свае думкі: ці могуць яны назваць сябе патрыётамі і чаму.

  Пасля гэтага была праведзена інтэрактыўная гульня, дзе вучні паказалі свае веды ў гісторыі традыцыях, раслінным і жывёльным свеце нашай краіны. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і адзначалі для сябе новыя факты.

Калесніковіч А.В.,

класны кіраўнік 5 класа