Афганістан у лёсах нашых землякоў

15.02.2021

Афганістан у лёсах нашых землякоў

          «Афганістан у лёсах нашых землякоў» – пад такой назвай ў ДУА «Воленская сярэдняя школа» прайшло адкрыццё дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў. Дэкада пачалася з  мерапрыемства, прысвечанага 32-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якое правяла настаўнік 11 класа Голуб Л.А. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю далёкага Афганістана, пра тое, як нашы землякі, маладыя хлопцы ваявалі на афганскай зямлі. Былі зачытаны лісты воінаў-афганцаў, а таксама вучні чыталі вершы і выконвалі песні ваеннай тэматыкі. У памяці вучняў надоўга застануцца ўспаміны пра сапраўдных мужчын, якія дастойна выканалі свой воінскі абавязак.

Класны кіраўнік 11 класа Голуб Л.А.