Свята БРПА

12.09.2020

        12 верасня вучні 2 класа нашай школы сталі ўдзельнікамі святочнага мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю БРПА. Мерапрыемства адбывалася ў г. Івацэвічы каля помніка "Братэрская магіла савецкім воінам і партызанам". На ўрачыстай лінейцы вучні нашай школы і школ раёна былі прыняты ў акцябраты. Акцябраты - гэта маленькія першаадкрывальнікі. Яны гатовыя ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат таямнічага, спраўляцца з цяжкасцямі. Жыццё акцябрат напоўнена добрымі справамі, цікавымі сустрэчамі і новымі адкрыццямі. У добры шлях, акцябраты!

М.А.Зыбайла