Цели и задачи

Мэта работы школы на 2021/2022 навучальны год:

стварэнне неабходных умоў (навукова- метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы, якая забяспечвае развіццё суб'ектаў адукацыйнага працэсу ў сучасных умовах.

Задачы:

  1. Працягваць работу па стварэнню ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў навучэнцаў у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыя іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў;

2.Удасканальваць механізмы педагагічнага суправаджэння алімпіяднай падрыхтоўкі, развіваць інтэлектуальныя здольнасці высокаматываваных навучэнцаў праз уключэнне да ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях;

  1. Павышаць якасць адукацыі школьнікаў шляхам стварэння камфортных умоў для развіцця індывідуальных асаблівасцяў кожнага дзіцяці, садзейнічаць фарміраванню здаровага ладу жыцця і выкананню санітарных правіл і норм пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Мэта выхаваўчай работы школы:

 

фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям'і, соцыўма.

 

Задачы:

 

  1. Ствараць неабходныя ўмовы для засваення навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіваць пачуццё любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраваць нацыянальную самасвядомасць, адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць на карысць Айчыны;
  2. Працягваць работу па захаванню, умацаванню і развіццю духоўнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу;
  3. Удасканальваць сістэму сямейнага выхавання, спрыяць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей;
  4. Прывіваць любоў да працы, фарміраваць навыкі прафесійнага самавызначэння, эканамічнай свядомасці, ініцыятывы, творчага падыходу да справы.