Об организации учебного процесса в 2019-2020 учебном году

Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год

У 2019/2020 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 2 верасня 2019 г. па 31 кастрычніка 2019 г.;

другая – з 11 лістапада 2019 г. па 24 снежня 2019 г.;

трэцяя – з 13 студзеня 2020 г. па 28 сакавіка 2020 г.;

чацвёртая – з 6 красавіка 2020 г. па 30 мая 2020 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 9 дзён з 1 лістапада 2019 г. па 9 лістапада 2019 г. уключна;

зімовыя – 17 дзён з 26 снежня 2019 г. па 11 студзеня 2020 г. уключна;

вясновыя – 6 дзён з 30 сакавіка 2020 г. па 4 красавіка 2020 г. уключна;

летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г., для вучняў, якія завяршылі навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 82 дні з 11 чэрвеня 2020 г. па 31 жніўня 2020 г. уключна.

Для вучняў I-II класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2020 г. па 23 лютага 2020 г. працягласцю 7 дзён.

Организация профессиональной подготовки учащихся X,  XI классов